Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы "Гучы, мая родная мова".

Дата: 14 мая 2019 в 20:00
333 просмотра

З 13.05.2019 па 17.05.2019 праходзіць тыдзень беларускай мовы "Гучы, мая родная мова"
Мэта: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднага краю, яго гісторыю, пашыраць уяўленні дзяцей аб Беларусі, родным народзе, вялікіх суайчынніках; паглыбляць пазнанне роднай мовы, фарміраваць разуменне неабходнасці ведаць мову продкаў; выхоўваць станоўчыя пачуцці, павагу да Радзімы, пачуццё гонару за прыналежнасць да роднай краіны, беларускага народа.

У рамках правядзення тыдня беларускай мовы "Гучы, мая родная мова." ў нашай установе адукацыi запланаваны шэраг мерапрыемстваў як для дзяцей дашкольнага ўзросту, так і для дарослых - бацькоў і педагогаў дашкольнай установы з мэтай далучэння да беларускай мовы і культуры. Для удзельнікаў тэматычнага тыдню былі падрыхтаваны і праводзяцца розные мерапрыемствы, гульнi i заняткi на беларускай мове.
Выкарыстанне разнастайных сродкаў далучэння дзяцей да беларускай мовы, культуры, народнай спадчыны, агульныя намаганні дзіцячага сада і сям’і даюць прыкметныя вынікі. Мы лічым, неабходна праводзіць работу з падрастаючым пакаленнем так, каб беларуская мова  стала сапраўды роднай, а дзеці ведалі традыцыі і культуру свайго народу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.